22 кастрычніка 2025 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Аляксеевіча Пушкарэвіча (1890–1942), філолага-славіста, літаратуразнаўца
Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1890 г. у в. Пясчатка Палавецкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна, адстаўнога унтэр-афіцэра. З васьмі гадоў жыў у дзядзькі, земскага фельчара. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, з чацвёртага класа існаваў на ўласныя заробкі рэпетытара, атрымліваў за поспехі ў рускай мове стыпендыю імя В. П. Астрагорскага. Удзельнічаў у працы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі.
4 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.